Знішчальнікі ВПС ЗША ўпершыню з 2003 года нанеслі авіяўдары па Блізкім Усходзе з авіяносца ў Міжземным моры.

Пра гэта заявілі ў ВМС ЗША, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Адзначаецца, што самалёты ўзляцелі з авіяносца Harry S. Truman, калі той увайшоў у Міжземнае мора праз Суэцкі канал. Удары наносіліся па тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава».

У апошні раз ЗША наносілі ўдары з авіяносца ў Міжземным моры падчас вайны ў Іраку ў 2003 годзе, удакладняе агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0