Камітэт дзяржаўнай бяспекі зняў арышт з апартаментаў трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі ў доме па вуліцы Старажоўскай, 6 («дом Чыжа»). Абмежаванні былі накладзеныя ў канцы сакавіка 2016 года ў сувязі са справай кіраўніка «Трайпла» Юрыя Чыжа.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Двухпакаёвая кватэра плошчай больш за 100 м2, якую купіў Мікалай Казека, таксама трапляла пад арышт. Справа ў тым, што ён купляў жыллё ў растэрміноўку і мусіў сплаціць «Трайплу» ўсю суму да лета 2018 года. Да таго часу кватэра лічылася ў закладзе.
Астатнія дзясяткі кватэр застаюцца арыштаванымі дагэтуль.