У Бердскім гарадскім судзе Новасібірскай вобласці да аднаго года і трох месяцаў калоніі-пасялення прысудзілі мясцовага жыхара Максіма Кармяліцкага, які абвінавачваецца ў экстрэмізме, перадае «Радыё Свабода».

Максіма Кармяліцкага абвінавачвалі ў размяшчэнні карцінкі і подпісы да яе на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Па дадзеных следства, малады чалавек у студзені 2016 года апублікаваў фатаграфію з зімовых калядных купанняў і ў каментары абразіў удзельнікаў рэлігійнага дзеянні. Па словах Кармяліцкага, ён «проста ацаніў разумовы стан людзей, якія ахвяруюць сваім здароўем дзеля рэлігіі».

На паседжанні пракурор заявіў, што Кармяліцкі абразіў удзельнікаў купання, бо «з'яўляецца атэістам і адчувае нянавісць да людзей, якія вызнаюць хрысціянства».

«Я скапіяваў карцінку з іншай супольнасці, акрамя мяне перапост зрабілі больш як 70 чалавек. Лічу дзіўным, што ў выніку судзяць толькі мяне аднаго з-за таго, што хтосьці з праваслаўных актывістаў ўбачыў менавіта маю старонку. У мяне не было ніякіх заклікаў да гвалту, была толькі абраза. Гэткую правіну я ўсвядоміў, каюся ў зробленым і прашу прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі», — сказаў Кармяліцкі на судзе.

Суд прызнаў яго вінаватым па частцы 1 артыкула 282 КК (распальванне нянавісці па рэлігійнай прыкмеце) і прысудзіў да аднаго года калоніі-селішчы, яшчэ тры месяцы дадалі з-за непагашанай судзімасці Кармяліцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?