Былы вайсковы камендант Данецка, колішні міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін даў інтэрв’ю інтэрнэт-выданню znak.com. Не так даўно Гіркін заснаваў «Агульнарускі нацыянальны рух», які ставіць за мэту далучэнне Беларусі і Украіны да Расіі.

«Для аб'яднання Беларусі з Расіяй неабавязкова ваяваць. Я мяркую, што пры разумнай палітыцы і пры тым, што да той жа Беларусі будуць ставіцца не як да магчымага аб'екту для разграблення, аб'яднанне магчыма без усякай вайны і без якога-небудзь кровапраліцця.

Што тычыцца Украіны, гэта, вядома, іншае пытанне. Вайна ўжо ідзе, і нікуды мы ад яе не падзенемся. Вайну гэтую трэба выйграваць, таму што ў выпадку яе пройгрышу мы прайграем не толькі на Украіне, але і ўсюды. Маё меркаванне тут не мяняецца. Гэтая дылема стала безальтэрнатыўнай з моманту ўз'яднання з Крымам. Гэта дзеянне было правільным, але я падкрэсліваю не яго правільнасць, а яго значэнне. Пасля гэтага варыянтаў прымірэння няма: ці разгром хунты, або капітуляцыя перад хунтай», — сказаў у інтэрв’ю Гіркін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?