Касманаўт, генерал-палкоўнік у адстаўцы Пятро Клімук ганарыцца Беларуссю і яе людзьмі. Пра гэта ён заявіў сёння на адкрыцці павільёна «Космас» ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ.

«Проста ганаруся Беларуссю, — сказаў касманаўт. — Ехаў на машыне сюды і ўбачыў, што самае вялікае ваша багацце — гэта людзі, якія робяць усё, каб і зямля багацейшай была, і самі яны былі багацейшымі. Радуюся поспехам Беларусі, радуюся добраму стаўленню прэзідэнта і прэм'ер-міністра да сваіх грамадзянаў».

Экспазіцыя, якая сёння афіцыйна адкрылася ў аэраклубе, уключае скафандр Пятра Клімука. У ім ён здзейсніў свой другі касмічны палёт з 24 мая па 26 ліпеня 1975 года сумесна з бортінжынерам Віталём Севасцьянавым.

У сваю чаргу касманаўт Уладзімір Кавалёнак адзначыў, што касмічныя тэхналогіі ў Беларусі развіваюцца даўно. Цяпер беларускія прыборы выкарыстоўваюцца ў касмічных апаратах на арбіце.

Касманаўт Алег Навіцкі ў сваім выступленні выказаў падзяку кіраўніцтву краіны і асобна - начальніку Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалаю Мачанскаму. «Арганізаваць такое — дарагога варта. Думаю, чарга сюды не вычарпаецца», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?