І на дарогах здараюцца кур'ёзы. Адна з пацешных гісторый адбылася сёння раніцай на Мінскай кальцавой. БелАЗ, які спяшаўся па важных справах, мабыць, забыў пра свае памеры і вырашыў, што зможа праехаць пад адным з пешаходных мастоў. Але яго чакаў сюрпрыз, калі не сказаць канфуз.

Пабачыць на свае вочы, а яшчэ і засняць на відэа пікантную сітуацыю ўдалося карыстальніку форуму onliner.by niko_viktor: «Еду сёння раніцай па Мінскай кальцавой дарозе. На прамежку паміж Шаранговіча і Слабадской новенькая тэхніка БелАЗа. А самазвал не можа праехаць пад мостам. Утварыўся цэлы затор за тэхнікай, і гэта ў 5:45 раніцы, але ўсё ганарымся за нашу тэхніку! Так трымаць, класна!»

І сапраўды, на відэа выразна прасочваецца цесны кантакт даху БелАЗа і пешаходнага моста. Таксама прыкметна, што ззаду жалезнага гіганта сабраўся затор са звычайных аўто і цэлы картэж спецтэхнікі, якая, магчыма, закліканая дапамагчы аўтамабілю выбрацца з пасткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?