Амерыканскі часопіс Maxim прызнаў самай сэксуальнай жанчынай свету ў 2016 годзе новазеландскую мадэль Стэлу Максвел. Яна двойчы была на вокладцы выдання.

Стэле Максвел 26 гадоў, яна нарадзілася ў Брусэлі ў сям’і паўночнаірландцаў. Калі дзяўчыне было 13 гадоў, то сям’я пераехала ў Аўстралію, а яшчэ праз год – у Новую Зеландыю.

Ад 2015 года Стэла Максвел з’яўляецца анёлам кампаніі Victoria’s Secret. Мадэлька не хавае сваёй гомасэксуальнасці, яна сустракалася з амерыканскай спявачкай Майлі Сайрус.

Рост Стэлы Максвел 175 сантыметраў. Яе параметры грудзі – талія – сцёгны роўныя 81-57-84. Колер вачэй – блакітны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?