Іспанская тэнісістка Гарбінье Мугуруса выйграла «Ралан Гарос» — Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе. У фінале, што прайшоў 4 чэрвеня, яна перамагла Серэну Уільямс, трохразовую пераможцу турніру — 7:5, 6:4.
Для Мугурусы перамога на «Ралан Гарос» стала першым тытулам на турнірах «Вялікага шлема». У 2015 годзе яна выйшла ў фінал Уімблдона, дзе прайграла Серэне Уільямс.
У нядзелю на «Ралан Гарос» пройдзе мужчынскі фінал.
Згуляюць Новак Джокавіч (Сербія) і Эндзі Марэй (Вялікабрытанія)