Пахаванне баксёра Махамеда Алі адбудуцца ў наступную пятніцу ў горадзе Луісвіл, штат Кентукі, паведаміў яго прэс-сакратар. Жалобную прамову падчас пахавання скажабылы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі, Боб Ганел таксама прывёў некаторыя падрабязнасці смерці баксёра. Паводле яго слоў, Махамед Алі памёр у выніку сэптычнага шоку, выкліканага неназванымі натуральнымі прычынамі.
Жалобная цырымонія пройдзе ў адпаведнасці з планам, складзеным яшчэ шмат гадоў таму па ўзгадненні з самім спартсменам.