У нядзелю мінская парафія Святога Роха на Залатой Горцы і дабрачынная місія «Чыстае сэрца» запрашаюць дзяцей і дарослых на свята, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага і навучальнага года.
Фэст распачнецца святой Імшой ў 11.00. А ў 12.30 працягнецца канцэртам і забаўляльнай праграмай.
Cёлета «Залатагорскі фэст» адбудзецца ўжо трэці раз і будзе прысвечаны праблеме ўсынаўлення. Менавіта ў гэтай інтэнцыі прысутныя будуць маліцца падчас святой Імшы, а пазней атрымаюць лістоўкі з інфармацыяй па дадзенай тэме.
Настрою святу дададуць выступленні гуртоў «Небасхіл», «Laudans», а таксама саліста гурта «Рэха» Андруся Такінданга і дзяцей парафіі.
Усе прысутныя змогуць таксама пачаставацца смачным квасам.