Ноччу 5 чэрвеня ў Хоцімскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАУС аб тым, што на трасе Хоцімск — Касцюковічы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, ёсць пацярпелы.

Ратавальнікі ўстанавілі, што ў раёне вёскі Янаўка аўтамабіль «Фольксваген Пасат» урэзаўся ў дрэва. У выніку аварыі ў машыне апынуўся заблакаваным кіроўца — жыхар Магілёва 1990 года нараджэння. Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнай прылады дэблакавалі мужчыну, затым брыгада хуткай меддапамогі даставіла яго ў шпіталь з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?