30 чалавек былі затрыманыя ў берасьцейкім гарадзкім парку, 14 зь іх — непаўналетнія. Міліцыя здолела перашкодзіць пачатку масавай бойкі, у якой зьбіраліся паўдзельнічаць каля 200 маладых людзей.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, высьвятлялі адносіны прадстаўнікі розных нефармальных плыняў («фашысты» і «антыфашысты»). Міліцыянты зьявіліся своечасова й апэратыўна затрымалі найбольш актыўных маладых людзей.
Паведамляецца, што большаць іх былі ў стане алкагольнага ап’яненьня. Пасьля прафіляктычнай гутаркі міліцыя ўсіх затрыманых адпусьціла.