Набліжаецца наш першы Базарны дзень — нагода для беларускамоўных сустрэцца за набыццём тавараў, пазнаёміцца з іншымі беларускамоўнымі і пачаць зацвярджаць сябе як эканамічную сілу, напісаў у сваім фэйсбуку Віталь Станішэўскі.

Базарны дзень адбываецца кожную цотную нядзелю. Першы Базарны дзень - 12 чэрвеня.

У Беларусі мы сустракаемся ў супермаркетах сеткі MartInn. Беларусаў Падляшша або грамадзян Беларусі, што едуць у Беласток па закупы, запрашаем у гіпермаркет Bi1.

БЕЛАРУСЬ, MARTINN

г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 64
г. Баранавічы, вул. Кірава, 102
г. Брэст, вул. Суворава, 105 А
г. Ваўкавыск, вул. Чырвонаармейская, 3
г. Гомель, вул. Гагарына, 36
г. Жлобін, вул. Прамысловая, 1
г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 10а
г. Івацэвічы, Яглевіцкі с/с, 5
г. Калінкавічы, вул. 50 год Кастрычніка, 20Б
г. Ліда, вул. Міцкевіча, 33
г. Мiнск, пр-т Пушкiна, 37
г. Мазыр, вул. Прытыцкага, 49
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 8Б
г. Орша, вул. Гомельская, 2
г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 12
г. Рэчыца, вул. Маладзёжная, 3Д
г. Салігорск, вул. Кальцавая, 12
г. Смаргонь, вул. В. Роўды, 1

БЕЛАСТОК, B1

Беласток, Czesława Miłosza 2, 15-265

Дарэчы, жыхара Мінска, Гомеля і Брэста, што едуць на сваім аўто, могуць па дарозе заправіцца на прыязнай да беларускамоўных аўтазапраўцы А-100. Вось зручныя адрасы:

Магілёў, вул.Касманаўтаў, 57
Брэст, пр. Рэспублікі, 6
Мінск, вул. Харкаўская, 81

Праз Базарны дзень мы можам паказаць наш уплыў не толькі гандлёвым сеткам, але і вытворцам тавараў. У краме, калі ёсць выбар між таварамі, варта аддаць перавагу таму, які аформлены па-беларуску. Падборкі такіх тавараў рабіліся па наступных спасылках: labadzenka.byfacebook.com/groups/

Рыхтуймася да Торгу ў месце, дзе мы зможам сябе паказаць і на іншых паглядзець. Раскажыце іншым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0