Навука і тэхналогіі44

Амерыканскія жаўнеры будуць жывымі «баявымі электрастанцыямі»

Бой сучаснай пяхоты робіцца ўсё больш складаным і высокатэхналагічным: жаўнеры выкарыстоўваюць усё больш электраэнергіі — для сродкаў сувязі, аптычных і лазерных прыцэлаў, сістэм цэлеўказання, прыбораў начнога бачання, дальнамераў. 

Малая частка таго, што ў будучым будзе несці на сабе звычайны амерыканскі жаўнер. Для ўсяго гэтага патрэбная электраэнергія.

Нават міні-беспілотнікі могуць з'явіцца на ўзбраенні звычайнай пяхоты.

У выніку пры ўсіх намаганнях знізіць вагу жаўнерскага рыштунку, пехацінец вымушаны несці ўсё больш разнастайных акумулятарных батарэй.

Беспілотнік PD-100 Black Hornet, які ўжо выкарыстоўваецца ў Афганістане Вялікабрытаніяй і Нарвегіяй. Пентагон хоча ўзброіць сваю пяхоту яшчэ больш прасунутыямі мадэлямі.

Але запас акумулятараў не заўсёды будзе можна аператыўна аднавіць падчас баявых дзеянняў на фронце ці ў тыле ворага. Таму вучоныя і генералы Пентагона шукаюць альтэрнатыўныя спосабы захаваць і выпрацаваць электраэнергію, піша афіцыйны партал armytimes.com.

Як мінімум тры новыя сістэмы рыштунку для звычайнага амерыканскага пехацінца распрацоўваюцца зараз для таго, каб жаўнер сам зрабіўся мініэлектрастанцыяй.

Першая - Lightning Pack Rucksack Harvester - сістэма ўбудаваная ў заплечнік. Заплечнік «скача» па плячах жаўнера, калі той бяжыць ці ідзе.

Жаўнер падчас выпрабаванняў Lightning Pack Rucksack Harvester. 

У выніку можа выкарыстаць гэтую энергію, адначасова зрабіўшы ўдары па плячах менш моцнымі. Калі жаўнер крочыць з хуткасцю да 5 км/г, то атрымліваецца крыніца току ў 4 Вт, а з хуткасцю да 7 км/г — каля 40Вт.

Другая сістэма — проста лёгкая і гнуткая сонечная батарэя, якая чапляецца зверху на заплечнік байца. Абмежаванні вядомыя — дрэннае надвор'е, аднак пры гэтым рэч можа атрымацца параўнальна вельмі таннай і лёгкай. Пры гэтым яна не патрабуе ад жаўнера руху, і зламацца ў ёй амаль нічога не можа.

Апошняя сістэма важыць каля 1 кг, чапляецца на ногі байца і збірае энергію ад іхнага руху. Хуткасць руху ў 5-7 км/г будзе даваць ток у 14-24 Вт.

Канешне, спецыялісты яшчэ будуць ацэньваць, наколькі кошт будзе адпавядаць эфектыўнасці ў кожным выпадку.

Аднак, калі не адбудзецца рэвалюцыя ў сферы акумулятараў, хутчэй за ўсё ў найбліжэйшыя 5 год мы ўбачым, як жаўнеры самых сучасных армій свету самі пачнуць вырабляць як мінімум частку энергіі для свайго палявога рыштунку.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць