Міністэства лясной гаспадаркі вядзе перамовы з сотавымі апэратарамі ў справе ўстаноўкі на іх вышках відэакамэр для назіраньня за лесам. Афіцыйна паведамляецца, што гэта дапаможа апэратыўна змагацца з пажарамі ў лясах і балотах.

Вось што паведамілі Эўрарадыё у прэс‑службе Міністэрства лясной гаспадаркі:

«Гэтае пытаньне ўжо даўно разглядалася, таму што цяпер відэакамеры ўстаноўленыя на нашых пажарных вышках. Але іх вышыня не перавышае 30 мэтраў, таму ахоп тэрыторыі ня той. А ў апэратараў мабільнай сувязі больш высокія вышкі. Таму вядуцца такія перамовы, каб устанавіць камэры відэаназіраньня на іх вышках, што дазволіць забясьпечыць найбольшы ахоп і кантроль за тэрыторыяй».

У Міністэрстве лясной гаспадаркі кажуць, што сотавыя апэратары прапанавалі ўстанавіць відэакамеры толькі ў сярэдняй частцы вышак, што аўтараў ініцыятывы не задавальняе.

Дарэчы, раней відэаназіраньне за беларускімі лясамі вялося з дапамогай відэакамэр, устаноўленых на верталётах, але цяпер гэтае падразьдзяленьне ўваходзіць у структуру Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Таксама выкарыстоўваюцца й касьмічныя тэхналёгіі — назіраньне з дапамогай спадарожніка.

Паводле «Еўрапейскага радыё для Беларусі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0