Асаблівы інтарэс для ўласьніка расейскага сотавага апэратара «МТС» АФК «Системы» уяўляе беларускі актыў аўстрыйскай кампаніі.

Расейская кампанія АФК «Система», якой належыць ААТ «МТС», вядзе перамовы пра набыцьцё мабільнага падразьдзяленьня Telekom Austria, паведамляе Тэлеграф са спасылкай на Reuters. Нагадаем, што Telekom Austria валодае 70% акцый беларускага сотавага апэратара ААТ МЛС (гандлёвая марка Velcom). На гэты актыў прэтэндуюць акрамя АФК «Системы» Vodafone і Telefonica, аднак перавага нібыта аддаецца менавіта расейцам.

Аналітык Альфа‑банка Іван Шувалаў мяркуе, што для ўладальніка расейскага «МТС» найбольшую цікавасьць уяўляе беларускі актыў аўстрыйскай кампаніі: «Тут можна дамагчыся пэўнай сынэргіі зь мясцовай «дачкой» МТС і пазьбегнуць цэнавых войнаў».

Паводле telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0