Узімку ў грашовы зварот у Польшчы трапіць купюра наміналам 500 злотых. Сёння новы намінал з выявай караля Яна ІІІ Сабескага публічна прадставіў Нацыянальны банк Польшчы.

PAP/Jacek Turczyk

PAP/Jacek Turczyk

Старшыня Нацбанка Марэк Бэлька падкрэсліў, што банкнота высокага наміналу патрэбная найперш самому цэнтральнаму банку ў сувязі з высокімі коштамі трымання стратэгічнага запасу Нацбанка. Ён звярнуў увагу на тое, што наміналы польскай валюты не змяняліся ўжо шмат гадоў, нягледзячы на вялікае запатрабаванне.

Новая банкнота трапіць у зварот у лютым наступнага года. На адным з бакоў змешчаная выява Яна ІІІ Сабескага, а другі бок упрыгожаны выявай арла з часоў панавання караля і выявай Віляноўскага палаца.

facebook.com/NarodowyBankPolski

facebook.com/NarodowyBankPolski

Аўтарам праекта з'яўляецца Анджэй Хайдрых, які распрацаваў банкноты, што знаходзяцца ў грашовым звароце ў дадзены момант. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?