AP

AP

Расія можа забараніць рээкспарт гародніны і садавіны праз краіны Еўрасаюза, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Юлію Швабаўскене.

«Можам забараніць рээкспарт гародніны і садавіны праз краіны ЕС, бо падазраём іх у тым, што яны спрыяюць пастаўкам санкцыйнай прадукцыі пад выглядам прадукцыі з афрыканскіх краін», — заявіла Швабаўскене.

Паводле яе слоў, у Рассельгаснагляда выклікае падазрэнне прадукцыя, якая суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі Беніна, Емена, Гвінеі-Бісаў, Нігерыі і Буркіна-Фасо. Акрамя таго, у ведамства ёсць пытанні да прадукцыі з сертыфікатамі Камеруна, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Мазамбіка і шэрагу іншых краін, якая паступае ў Расію з Галандыі і Бельгіі праз Беларусь, дадала яна.

«У нас няма дакументальнага пацверджання перамяшчэння гэтых грузаў, няма звестак пра тое, што іх, да прыкладу, перавозілі аўтамабілямі, таму ёсць падазрэнні, што перамяшчаюцца толькі паперы, а грузы ідуць з санкцыйных краін. Можна, да прыкладу, узяць груз з Польшчы і адправіць яго з сертыфікатам, дапусцім, Камеруна», — сказала намеснік кіраўніка Рассельгаснагляда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?