Паркоўка на некаторых участках у цэнтры Мінска будзе абмежавана 8 чэрвеня, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Красій.

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 00.00 8 чэрвеня (то бок у ноч з 7 на 8 чэрвеня) да заканчэння буйных мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў сталіцы [Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі]. Будзе нельга паркавацца на вул. Энгельса на ўчастку ад пр. Незалежнасці да вул. Ульянаўскай, а таксама на вул. Кірава на ўчастку ад вул. Леніна да вул. Энгельса.

Дзяржаўтаінспекцыя Ленінскага раёна заклікае кіроўцаў не пакідаць транспартныя сродкі на гэтых участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?