Культавы ўкраінскі паэт і пісьменнік Сяргей Жадан у межах «Года ўкраінскай літаратуры» 15 чэрвеня а 19-й у галерэи «Ў» прэзентуе раман «Варашылаўград» і зборнік выбраных вершаў «Украінскія авіялініі», перакладзеных на беларускую. Акрамя аўтара, у імпрэзе бяруць удзел яго беларускія сябры.

***

Крыху пра «Варашылаўград». Гера, малады чалавек з бязладным жыццём, прыязджае на малую радзіму, у мястэчка на Луганшчыне (Луганск называўся Варашылаўградам за савецкім часам, за часам юнацтва галоўнага героя), каб ратаваць братаў бізнэс і адразу ж атрымлівае цэлую купу праблем з крыміналітэтам, чыноўнікамі і былымі сябрамі.

Сяргей Жадан выдатна адлюстраваў стан усёй постсавецкай прасторы – атмасферу разгубленасці і няўтульнасці, поўнага неразумення таго, што будзе заўтра, але роспачнага прыняцця таго, што ёсць тут і цяпер. Твор пра звычайных людзей у незвычайных абставінах. Змаганне за правы ва ўмовах, калі вакол адсутнічаюць правілы гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0