Суд у Ганконгу апраўдаў студэнта Джошуа Вонга, які ўзначальваў пратэстныя акцыі ў 2014 годзе, наконт справы аб супраціве паліцыі. Разам з ім апраўданыя яшчэ тры актывісты.

Як адзначыў сам 19-гадовы Вонг пасля абвяшчэння рашэння, вынікі працэсу паказваюць на тое, што яго пераслед веўся па палітычных матывах.

Па выніках пратэстных акцый Вонгу было прад'яўлена некалькі абвінавачванняў, яму трэба будзе ўдзельнічаць яшчэ ў некалькіх судовых пасяджэннях.

Удзельнікі пратэстных дэманстрацый 2014 года выступалі супраць адмовы Пекіна правесці ў Ганконгу паўнавартасныя дэмакратычныя выбары ў 2017 годзе.

У снежні 2014 года арганізатары пратэстнага руху «Акупай Цэнтрал» добраахвотна здаліся ў паліцыю і заявілі, што гатовыя даць паказанні аб падрыхтоўцы пратэстаў.

Джошуа Вонг на некалькі дзён абвяшчаў галадоўку, патрабуючы ад кітайскіх уладаў пачаць перамовы з прысутнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?