Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч па выніках перамоваў са старшынёй Рады Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка.
Пытанне расійскай журналісткі датычылася развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза ў эканамічнай сферы. Яна пацікавілася, ці не пашкодзіць гэта стратэгічнаму партнёрству з Расіяй. Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу падкрэсліў, што неабходна здабываць выгаду са шматбаковага супрацоўніцтва.
«Мы выбудоўваем нармальныя паважлівыя адносіны і з іншымі краінамі, і гэта зусім не азначае, што яны павінны быць ва ўрон Расіі, - заўважыў ён. - Мы таксама з павагай ставімся да рашэнняў, якія прымаюцца Расіяй па супрацоўніцтве з трэцімі краінамі».