Улада8989

Лукашэнка: У выпадку канфлікту нашы першымі ўступаюць у бой, пасля чаго падцягваюцца часці, сканцэнтраваныя на захадзе Расіі

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў — удзельніц СНД.

«Расіяне часта гавораць пра тое, што ля межаў Расіі разгортваюцца новыя кантынгенты НАТА. Трэба падкрэсліць, што перш за ўсё — ля нашых межаў, беларускіх межаў. Мы гэта бачым і прымаем без гвалту, без шуму адэкватныя меры», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Бачу, што і расійскае кіраўніцтва сёння дзейнічае ў гэтым жа ключы ў заходнім напрамку, маю на ўвазе, што ў нас сумесная групоўка Узброеных сіл на захадзе, якая гарантуе бяспеку нашай айчыны — Беларусі і Расіі. І ў аснове гэтай групоўкі часці беларускай арміі. У выпадку канфлікту яны першымі ўступаюць у бой і на працягу кароткага часу сюды падцягваюцца часці, сканцэнтраваныя на захадзе Расійскай Федэрацыі», - прадоўжыў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў: «Мы гэта не хаваем ад нашых заходніх не то калег, не то партнёраў, не то сапернікаў. Яны цудоўна ведаюць нашы дамоўленасці з Расіяй».

«Я гэта кажу, каб вы зразумелі маю пазіцыю адносна СНД. Беларусь заўсёды была ініцыятарам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, — адзначыў беларускі лідар. — Мы выступалі і будзем выступаць за рэальнае збліжэнне рэспублік былога Савецкага Саюза».

«Калі мы будзем у выніку пэўных замашак у пэўных дзяржавах асобных палітычных сіл прытрымлівацца іншых прынцыпаў, то мы ніколі не знойдзем супрацоўніцтва паміж рэспублікамі, і паміж намі будуць узнікаць, як гэта цяпер ва Украіне і іншых частках СНД, сутычкі, не дай бог, яшчэ і войны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі ўпэўнены: «Усё ў нашых руках, не трэба лгаць нашым народам. Калі мы захочам быць разам, мы заўсёды будзем».

Каментары89

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць