Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і старшыня праўлення публічнага акцыянернага таварыства «Газпром» Аляксей Мілер на рабочай сустрэчы ў Маскве разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы, паведамілі ў прэс-службе расійскага газавага холдынгу.

«Бакі разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы. Было адзначана, што «Газпром» цалкам выконвае абавязацельствы па надзейным газазабеспячэнні Беларусі ў аб'ёмах, неабходных беларускім спажыўцам. Акрамя таго, «Газпром» забяспечвае стабільны ўзровень транзіту расійскага газу.

«Газпром трансгаз Беларусь» з'яўляецца найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам у Беларусі, своечасова і ў поўным аб'ёме ажыццяўляе плацяжы ў бюджэт, а таксама разлікі з «Газпромам» за газ, што пастаўляецца з Расіі», — гаворыцца ў паведамленні «Газпрома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?