Маладая пара, якую затрымалі мазырскія міліцыянты, мае расійскае грамадзянства і на радзіме знаходзілася ў вышуку.
17-гадовую дзяўчыну ў Расіі доўгі час адшуквалі як без вестак зніклую, а яе 20-гадовым суайчыннікам цікавілася расійская паліцыя: хлопец падазраецца ў здзяйсненні шэрагу крадзяжоў.
Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у Беларусі, у прыватнасці ў Гомельскай вобласці, дзяўчына і хлопец вялі бадзяжніцкі лад жыцця, перасоўваліся аўтастопам і зараблялі крадзяжамі з дачных дамоў і жылля пенсіянераў у Мазырскім і Нараўлянскім раёнах.
У цяперашні час затрыманыя далі прызнальныя паказанні па дзевяці крадзяжах. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку працягваюць расследаванне, правяраючы гэтых асоб на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў у рэгіёне.