Улады «ДНР» гатовыя весці дыялог з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Надзеяй Саўчанка, калі Кіеў дасць ёй такія паўнамоцтвы, заявіў у аўторак журналістам т.зв. паўпрад «ДНР» у кантактнай групе Дзяніс Пушылін.

«Вельмі дзіўна, што менавіта ў Саўчанка паўсталі такія думкі, што патрэбны дыялог, неабходна размаўляць з Данбасам, страляць марна і ўсё астатняе. Таму, калі ў Саўчанка будуць неабходныя паўнамоцтвы, мы гатовыя з ёй размаўляць», — сказаў Пушылін.

На яго думку, пазіцыя Кіева ў перагаворным працэсе застаецца неканструктыўнай, для змены сітуацыі неабходнае палітычнае рашэнне. Пушылін лічыць, што, калі «Саўчанка ў гэтым плане зможа ўрэгуляваць пытанне, хай гэта будзе Саўчанка».

«Вырашаць Кіеву», — падкрэсліў ён.

Раней Саўчанка прапанавала Кіеву выйсці на непасрэдныя перамовы з прадстаўнікамі «ДНР» і «ЛНР» па-за мінскім працэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?