Любое адзенне трэба ўмець насіць, гэта тычыцца і беларускага народнага строя. Існуюць пэўныя правілы, якія ў вясковай культуры асабліва не агучваюцца, але якія варта ўлічваць, калі вы хочаце быць апранутымі ў адпаведнасці з нашай традыцыяй.

Мужчыны

1. Кашулю трэба абавязкова падпярэзваць паясом.

фота Міхася Аракчэева

фота Міхася Аракчэева

2. Паяс павінен быць пад жыватом. Ні над жыватом, ні ўпоперак жывата, а менавіта пад жыватом.

3. Канцы паяса павінны звісаць прыкладна аднолькава па даўжыні і не мусяць цягнуцца па зямлі.

Жанчыны

1. Жаночую кашулю носяць зашпіленай. Тое ж правіла, што і з мужчынскімі кашулямі.

2. Спадніца мусіць добра сядзець на таліі.

3. Завязваць пацеркі на вузел – сучасная мода, традыцыйна так пацеркі не насілі. Калі даўгія пацеркі ўвесь час спаўзаюць, можна звязаць іх стужачкай ззаду.

4. Абутак мусіць пасаваць да строя. Варта падбіраць абутак з закрытымі пальцамі, на невялікім абцасе.

Поўную версію правілаў глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?