Вялікі пажар успыхнуў ў нямецкім Дзюсельдорфе — полымя ахапіла выставачны комплекс, які выкарыстоўваецца як часовы цэнтр размяшчэння мігрантаў.

twitter.com/humansinking

Павдоле заявы ўладаў, усе насельнікі будынка (282, большасць з якіх мужчыны) эвакуяаваныя, па медыцынскую дапамогу звярнуліся каля 28 чалавек.

У дадзены момант паліцыя правярае шасцярых рэзідэнтаў цэнтра па падазрэнні ў падпале, паведамляе Deutsche Welle.

Як піша Breitbart.com, пажары ў еўрапейскіх цэнтрах размяшчэння мігрантаў у апошні час пачасціліся. Звычайна ў іх абвінавачваюць мясцовых жыхароў, абураных з'яўленнем мігрантаў у іх акрузе, аднак ужо даказана, што многія пажары былі справай рук саміх мігрантаў — часам па недаглядзе, але часцей наўмысна: такім чынам яны выказваюць незадаволенасць «недастатковым камфортам» прадастаўленага жытла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0