Сёння на вуліцы Магілёўскай прайшло афіцыйнае адкрыццё скандальнага графіці з беларускім хлопчыкам і расійскай дзяўчынкай. «Малады фронт» заклікаў мінчукоў далучыцца да мерапрыемства асобным пікетам. 

Самыя яркія моманты з пікета:

Людзі ў цывільным перашкаджалі пратэстоўцам і не давалі прайсці да месца ўрачыстага адкрыцця.

Пад бадзёрыя песні з дынамікаў пра любоў да Расіі лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч і іншыя актывісты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты з надпісамі «Саюз з агрэсарам = вайна», «Не саюзу з бандай» і іншыя.

Да месца афіцыйнага мерапрыемства пікетоўцаў не пусціў шчыльны шэраг міліцыянтаў у цывільным. На актывістаў масава складалі пратаколы. 

Меркавалася, што на адкрыцці выступяць прадстаўнікі ўладаў Мінска і Масквы, для іх нават усталявалі невялікую сцэну з двума мікрафонамі. Аднак ніякіх прамоваў не было: афіцыйныя асобы толькі разбілі аб сцяну бутэльку (мабыць, з шампанскім) і ўручылі сертыфікат аб падарунку графіці Мінску ад урада Масквы.

Акрамя дзяцей і афіцыйных асоб, на адкрыцці прысутнічала Камуністычная партыя Беларусі. Удзельнікі рабілі выгляд, як быццам нічога не адбывалася.

Урачыстае адкрыццё прайшло не на падрыхтаванай сцэне з мікрафонамі, а ў куце дома толькі для журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?