Кіраўнік беларускага Кабміна Андрэй Кабякоў заявіў, што Мінск і Масква пакуль не прыйшлі да пэўных дамоўленасцяў аб цане на газ для Беларусі.

ria.ru
Беларускія ўлады з пачатку года ставяць пытанне аб справядлівасці цяперашняй цаны расійскага газу для Беларусі. У прыватнасці, раней Кабякоў казаў, што цана расійскага газу для Беларусі павінна складаць 80 даляраў за тысячу кубаметраў замест бягучых 142 даляраў. Цана на расійскі газ для Беларусі разлічваецца на аснове міжурадавай дамовы.
«Абмеркавалі і працягнем абмеркаванне. На канкрэтныя рашэнні не выйшлі, але ёсць напрамкі, па якіх будзем працягваць дыялог», - заявіў Кабякоў журналістам у сераду ў Мінску, каментуючы мінулыя перамовы па газавым пытанні.
Каментары