У Мінску адкрыўся бізнес-цэнтр «Красавiк», у назве і інтэр'ерах якога абыгрываюцца нацыянальныя матывы.

14-павярховы будынак знаходзіцца на рагу праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Ён уключае офісы ў фармаце «open space», велапаркоўкі, канферэнц-залу, кафэ, фітнэс-цэнтр і прыбудаваны закрыты паркінг.

Паверхі будуць мець назву беларускіх славутасцяў, а нумарацыя будзе дублявацца назвамі месяцаў на беларускай мове.

Кампанія Epam Systems арандуе «Красавік» цалкам. Пасля аддзелкі ў яго пераедзе частка каманды распрацоўшчыкаў.

Бізнэс-цэнтр пабудаваны брытанскім інвестарам — Ergo Fin LTD. Кошт будаўніцтва склаў 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?