Расія спрабуе разбурыць асновы Еўрапейскага Саюза, лічыць прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў.

Пра гэта ён заявіў у сераду, выступаючы ў Еўрапейскім парламенце, перадае «Еўрапейская праўда».

Паводле яго слоў, крызіс ва Украіне паказаў, што Расея «не падтрымлівае прынцыпаў міжнароднага парадку».

«Крэмль супраць нас і спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў ЕС. Ён спрабуе разбурыць і абрынуць асновы Еўрапейскага Саюза, такія як адзінства, салідарнасць і вяршэнства закона», — падкрэсліў прэзідэнт Балгарыі.

Плеўнеліеў адзначыў, што ён спадзяецца, што не будзе новай халоднай вайны, але дзеянні Расеі ва Украіне прывялі да «халоднага міру», дзе ніхто не хоча вайны, але дзе ўсё яшчэ ёсць канфлікты і канфрантацыі.

Ён таксама падкрэсліў, што нельга прымаць умяшанне РФ ва Украіне як факт.

«Калі Захад дазволіць гэта, гэта будзе гістарычная ганьба», — сказаў Плеўнеліеў.

«Для мяне, для нас Крым — гэта Украіна, а Украіна — гэта Еўропа!» — падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Балгарыі падтрымлівае працяг санкцый супраць Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0