Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс абвясціў аб запуску маштабнай кампаніі па вырошчванні курэй з мэтай дапамагчы бедным краінам трапічнай Афрыкі.

Гейтс паабяцаў даць рэгіёну 100 тысяч курэй. Паводле яго слоў, вырошчванне і продаж птушак можа быць эфектыўным і хуткім спосабам барацьбы з галечай.

На старонцы праекта адзначаецца, што развядзенне курэй з'яўляецца незатратным і выгадным бізнэсам для бедных сем'яў, а курыныя яйкі асабліва карысныя для дзяцей.

«Можа здацца пацешным, але мне сапраўды падабаецца гэтая ідэя з развядзеннем курэй», — сказаў Гейтс.

Паводле падлікаў мільярдэра, фермер, які мае ўсяго пяць курэй, ужо праз тры месяцы можа павялічыць іх колькасць да 40, і яго гадавы даход можа перавысіць 1000 даляраў (пры парозе беднасці ў 700 даляраў у год).

Мэта праекта складаецца ў тым, каб дапамагчы 30% сельскіх сем'яў у трапічнай Афрыцы вырошчваць здаровых, прышчэпленых курэй. Цяпер гэтым займаюцца толькі каля 5% сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?