Нямецкія следчыя падазраюць, што пажар у цэнтры размяшчэння бежанцаў у Дзюсельдорфе адбыўся праз спрэчкі мігрантаў з-за ежы падчас Рамадана.

Паводле дадзеных следства, група мігрантаў, якая не прытрымліваецца посту ў святы для мусульман месяц, паскардзілася на занадта маленькія порцыі.

Па падазрэнні ў арганізацыі падпалу былі арыштаваныя восем чалавек, двое з іх заключаныя пад варту.

7 мая полымя ахапіла канферэнц-залу буйнога кангрэс-цэнтра ў Дзюсельдорфе, які выкарыстоўваўся як часовы цэнтр для размяшчэння бежанцаў. Мясцовыя ўлады ацэньваюць прычыненую пажарам шкоду ў $11 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?