Грамадства1313

Каля турмы прайшла акцыя салідарнасці з Джонам Сільверам ФОТА, ВІДЭА

Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец заклікаў прыходзіць на акцыю салідарнасці «Свабоду Эдуарду Пальчысу» пад СІЗА на Валадарскага, 2, а 18-й гадзіне.

У прызначаны час пад сценамі СІЗА сабралося 5 чалавек. Сярод іх — арганізатар акцыі Павел Севярынец, актывісты Вольга Мікалайчык і Максім Вінярскі. Астатнія — журналісты і праваахоўнікі ў цывільным.

Актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і плакаты «Свабоду Пальчысу!», «Эдуард Пальчыс у кіпцюрах КГБ» і іншыя. Удзельнікі скандуюць: «Сільверу — свабоду!»

Міліцыянты ў форме пішуць пратаколы. Таксама прысутнічаюць 9 чалавек у цывільным. Адзін з іх загадаў міліцыянтам: «Уйдите за угол», і тыя, аформіўшы пратаколы, сышлі.

Журналісты пытаюцца ў Паўла, колькі яшчэ працягнецца акцыя. «Трэба яшчэ пакрычаць, хутка вячэра на Валадарцы будзе», — адказвае той. 

Севярынец заклікае пісаць Пальчысу лісты падтрымкі на адрас: Мінск, 220050, Валадарскага 2, Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

Да акцыі далучылася актывістка Наталля Гарачка-Басалыга з бчб-сцягам. 

Пікет салідарнасці з Эдуардам Пальчысам скончыўся каля 18.45. Севярынец запрасіў удзельнікаў на аргкамітэт «Свабоду Пальчысу» на наступным тыдні.

* * *

Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, яшчэ 26 мая этапавалі з Бранскага СІЗА ў следчы ізалятар на Валадарцы ў Мінску. Яму пагражае 5 год зняволення за блог 1863x.com.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць