Спецыялісты двух універсітэтаў правялі даследаванне па замове «Лабараторыі Касперскага» і высветлілі, што смартфон для многіх важнейшы за самых блізкіх людзей.

Shutterstock

Спецыяльнае апытанне правялі Вюрцбургскі ўніверсітэт і Універсітэт Нотынгем Трэнт. У ходзе даследавання эксперты высветлілі, што для 29% апытаных смартфон уяўляе такую ж каштоўнасць, як і мама з татам. 21% рэспандэнтаў лічыць, што мабільны тэлефон для іх гэтак жа важны, як і іх каханы чалавек.

37% удзельнікаў даследавання прызналіся, што мабільнік з выхадам у інтэрнэт для іх не менш важны, чым сябры, а часам нават абыходзіць іх па сваёй значнасці.

А 1,1% рэспандэнтаў і зусім сказалі, што смартфон для іх важнейшы за ўсё ў жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?