Будуць скарачаць набор студэнтаў на юрыдычныя й эканамічныя спэцыяльнасьці. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук. Цяпер стаўка будзе на фізыкаў, хімікаў і кампутароўцаў.

Эканамістаў і юрыстаў стала зашмат у Беларусі, лічыць Аляксандар Жук, пра што заявіў на ІІ міжнародным кангрэсе «Унівэрсытэцкая адукацыя: вопыт тысячагодзьдзяў, праблемы, пэрспэктывы разьвіцьця».

Таксама чыноўнік зазначыў, што краіне зараз не хапае фізыкаў, хімікаў і дасьведчаных кампутароўцаў.

Generation.bY з спасылкай на агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0