У Нідэрландах падчас рэпетыцыі авіяшоў разбіўся швейцарскі знішчальнік F-5E. Гэта адбылося ў выніку сутыкнення з іншым самалётам, паведамляе Reuters.

Пілоту ўдалося катапультавацца. Па словах прадстаўніка экстранных службаў, ён не моцна пацярпеў у выніку інцыдэнту. Independent паведамляе, што ён быў шпіталізаваны.

З-за чаго адбылося сутыкненне, пакуль невядома. Як піша Independent, другі знішчальнік паспяхова прызямліўся.

Авіяшоў Luchtmachtdagen адбудзецца 10-11 чэрвеня ў Леўвардэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?