Ганна Шарэйка па вызваленні ў зале суда пракаментавала сваё зняволенне і вызваленне.

«Крыўдна, што застаецца адзін чалавек, родны для мяне [жаніх Вальдэмарас Норкус], — сказала Ганна Шарэйка. — Але я была ўпэўненая, што ў справе разбяруцца. Ці буду абскарджваць? Не скажу пакуль. Ці цягне працаваць? Вядома, увесь гэты час я ўнутры працавала».

«Я шчыра люблю свой калектыў, гэта сям'я, таму яны і прыехалі падтрымаць мяне. Калі вяселле? Пакуль не ведаю, выйдзе Вальдэмарас, тады і вырашым».

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Яна зазначыла, што падчас судовага працэсу былі дапушчаныя памылкі. «Калі б прыцягнулі людзей, якія разбіраюцца, то гэтага не адбылося б», — сказала яна.

«Людзі моцныя становяцца толькі мацнейшымі у такіх месцах. Я дзяржаўны чалавек і разумею, што дзяржава хоча, каб быў парадак, вось і з Мальцавым [былым гендырэктарам «Барысаўдрэва»] разабраліся».

Пракаментавала Ганна Шарэйка і ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

«Умовы былі нармальныя, прымальныя. Я заўсёды была занятая, пісала лісты, чытала кнігі, займалася спортам. У СІЗА да ўсіх ставяцца аднолькава, і я ўдзячна ім за гэта».

«Крыўды ў мяне ні на каго няма. Амністыя здымае судзімасць, але я не ведаю, ці буду працаваць далей на прадпрыемстве. Калі мне не будуць давяраць, то знайду іншую працу. Я не разумею такога, каб у Беларусі нельга было знайсці працу, яе заўсёды можна знайсці», — рэзюмавала Ганна Шарэйка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?