9 чэрвеня на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1», дзе праходзіла 26-я Міжнародная выстава «Белагра-2016», да супрацоўнікаў АМАП звярнуўся мужчына, які згубіў партфель з буйной сумай грошай.
Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY
Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, унутры партфеля знаходзілася каля 5 тысяч даляраў.
«Неадкладна ўсе нарады, якія нясуць службу на тэрыторыі аэрапорта і прылеглай тэрыторыі, прыступілі да пошукаў зніклай маёмасці», — распавялі ў сталічнай міліцыі.
Прыкладна праз паўгадзіны праваахоўнікі вярнуліся да наведвальніка са знойдзенымі рэчамі — з імі ўсё было ў поўным парадку.
Пра тое, ці не выдаткаваў наведвальнік гэтыя грошы на што-небудзь з прадстаўленай беларускай тэхнікі — на жаль, не паведамляецца.
0
0
0
0
0
0