Спідкамы ўсталююць на шасці трасах Мінскай вобласці з 11 да 17 чэрвеня, паведамілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Усе мабільныя камеры будуць працаваць з 7.00 да 20.00. 11 чэрвеня яны будуць функцыянаваць на 43-м км трасы М3 Мінск-Віцебск, 41-м км дарогі Р28 Мінск-Маладзечна, 18-м км шашы М6 Мінск-Гродна і 21-м км М4 Мінск-Магілёў.

Спідкамы 12 чэрвеня ўсталююць на 31-м км трасы М5 Мінск-Гомель, 18-м км дарогі М6, таксама на 451-м км шашы М1 Мінск-Брэст і 41-м км аўтадарогі Р28.

На 43-м км шашы М3 Мінск-Віцебск, 21-м км аўтадарогі М4, на 41-м км трасы Р28 Мінск-Маладзечна і 31-м км дарогі М5 Мінск-Гомель будуць працаваць камеры 13 чэрвеня.

Неабходна праяўляць асаблівую ўважлівасць 14 чэрвеня на 451-м км М1, 31-м км трасы М5, 18-м км аўтадарогі М6 і 41-м км шашы Р28.

Мабільныя камеры ўсталююць 15 чэрвеня на 52-м км трасы М3 Мінск-Віцебск, 451-м км дарогі М1 Мінск-Брэст, 41-м км Р28 і 31-м км дарогі М5.

Спідкамы будуць працаваць 16 чэрвеня на 43-м км дарогі М3, 21-м км трасы М4, 18-м км шашы М6 і 41-м км аўтадарогі Р28.

17 чэрвеня датчыкі кантролю размесцяцца на 41-м км Р28, 18-м км дарогі Мінск-Гродна, 43-м км трасы М3 і 21-м км шашы Мінск-Магілёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0