Увесь гэты працоўны тыдзень цэнтр Гомеля жыве ў асаблівым рэжыме: змененыя маршруты руху грамадскага транспарту, перакрываецца рух, задзейнічаныя дзясяткі адзінак тэхнікі і людзей.

Небывалы ажыятаж па навядзенні парадку ў цэнтры горада яго жыхары звязваюць з планаваным прыездам у абласны цэнтр Аляксандра Лукашэнкі.

На вуліцы Савецкай быў зняты стары і аператыўна выкладзены новы асфальт. Цяжкая тэхніка працавала і ўдзень, і ўначы. У ноч з 9 на 10 чэрвеня быў закрыты праезд па вуліцы Хатаевіча — там таксама мянялі пакрыццё. Вечарам 7 чэрвеня вуліцу Савецкую ад плошчы Паўстання да ГДУ імя. Ф.Скарыны перакрылі і за ноч памянялі асфальт.

Цяпер вядуцца аўральныя працы на праспекце Перамогі. Працуюць шэсць аўтакранаў — на афарбоўцы фасадаў дамоў. Тут жа дзясяткі дворнікаў уручную выскубаюць траву, парослую паміж тратуарнай пліткай. Вядуцца і іншыя работы па добраўпарадкаванні, аж да афарбоўкі ў некаторых дамах аконных рам. На праезную частку нанесеная новая разметка.

фота з сайта gomel.today

фота з сайта gomel.today

У 2015 годзе жыхары Гомеля на пытанні аб асфальтаванні вуліц атрымлівалі адмоўны адказ ад мясцовых уладаў з фармулёўкай: «Няма сродкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?