У матчы 11-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ ў гасцях прайграў мазырскай «Славіі» з лікам 1:2 (Страхановіч, 40, Масемгвдлішвілі, 73 — Стасевіч, 53).

Гэта другая параза барысаўскага клуба ў сёлетнім першынстве.

Сёння мінскае «Дынама» перамагло «Мінск» — 1:0, а «Шахцёр» разграміў «Белшыну» — 3:0.

Тым не менш БАТЭ працягвае лідзіраваць у чэмпіянаце, да таго ж у клуба ёсць гульня ў запасе.

БАТЭ — 22, Дынама Мінск — 20, Крумкачы, Славія — 18.

У наступным туры, 15 чэрвеня, БАТЭ згуляе на «Барысаў-Арэне» з «Крумкачамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0