«Беллегпрам» плануе адкрыць краму фармату аўтлет, паведаміў 10 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык.

«Для тых, у каго няма грошай на развіццё тавараправодных сетак, у канцэрна ёсць добрая ідэя па стварэнні крамаў фармату аўтлет, — сказаў ён. — У Мінску вельмі шмат вызваляецца гандлёвых пляцовак у сувязі з павышэннем арэнднай платы і пагаршэннем сітуацыі на спажывецкім рынку. Мы плануем, і я даў даручэнні паглядзець краму, якая сёння з'яўляецца лагістычным цэнтрам на выездзе з Мінска ў бок Брэста па праспекце Дзяржынскага. Там ужо ёсць «Карона» і «Пінскдрэў». Нашы спецыялісты паедуць паглядзець, і, калі мы знойдзем агульную мову, што там зрабіць, было б нядрэнна зрабіць аўтлет для цэлай серыі нашых прадпрыемстваў: і швейных, і трыкатажных. Будзем прадаваць па цэнах завода-вытворцы і з сур'ёзнымі зніжкамі тавары лёгкай прамысловасці. Калі мы збяромся ў групу, будзе лягчэй. Мы вырашым гэтае пытанне максімальна хутка, калі знойдзем агульную мову».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?