Паліцыя французскага Марсэля, дзе ў суботу адбудзецца матч паміж зборнымі па футболе Англіі і Расіі, зноў ўжыла слёзацечны газ, каб спыніць бойку з удзелам фанатаў абедзьвух каманд, пішаDaily Mail. 

Раней у чацвер у Марсэлі адбыліся сутыкненні паміж футбольнымі фанатамі з Брытаніі і мясцовай моладдзю. Паводле прыблізных дадзеных, у бойцы ўдзельнічалі каля 100 фанатаў зборнай Англіі і больш за 50 мясцовых жыхароў.

Па выніках бойкі двое заўзятараў з Брытаніі былі арыштаваныя, яшчэ адзін шпіталізаваны з траўмай галавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0