10 чэрвеня ў Мінску адбыўся турнір «Прызы Міхася Жалабоўскага», падчас якога алімпійская чэмпіёнка 2000 года паказала вынік 18 м 52 см.
Алімпіяда стане для Правалінскай-Карольчык чацвёртай у кар'еры. У 2008 і 2012 гадах яна займала 18-е месца, а ў 2004-м прапусціла Алімпійскія гульні з-за допінгавай дыскваліфікацыі. У 2001 годзе спартсменка стала чэмпіёнкай свету.
Алімпійскія гульні — 2016 пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) з 5 па 21 жніўня.
0
0
0
0
0
0