Мы абураны затрыманнем і 15-суткавым арыштам вядомага беларускага журналіста і публіцыста Віктара Хурсіка. Гэта расправа за друкаванне праўды пра падзеі апошняй вайны, у тым ліку пра зверствы партызанаў над мірнымі беларускімі грамадзянамі, як у вёсцы Дражна Стара-Дарожскага раёну 14 красавіка 1943 г.

Нагадаем, што памяць 25 жыхароў вёскі была ўшанавана 19 красавіка 2008 г. усталяваннем і асвячэннем крыжа Св. Ефрасінні Полацкай.

На жаль, гэты крыж быў дэмантаваны ўладамі, а ўдзельнікі ўшанавання памяці закатаваных беларусаў сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Трэба спыніць гэты прававы беспрадзел.

Зараз не зморчны час сталінізму, а XXI стагоддзе.

Таму мы патрабуем:

§ Аднаўлення і паўторнага асвячэння крыжа Св. Ефрасінні Полацкай на могілках у в. Дражна Стара-Дарожкага раёну.

§ Неадкладнага вызвалення Віктара Хурсіка.

§ Спынення пераследу іншых удзельнікаў усталявання крыжу 19 красавіка 2008 г.

§ Прыцягнення да адказнасці кіраўніцтва Стара-Дарожскага райвыканкаму, міліцыі, суду за грубейшыя парушэнні беларускага заканадаўства і здзеку над нацыянальнымі традыцыямі і народнай памяцю беларусаў.

Мы звяртаемся да Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі з просьбай аб патрымцы гэтых патрабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?