AFP

AFP

Як паведамляе тэлеканал CNN, мужчына, узброены двума пісталетамі, падышоў да Грымі, калі яна раздавала аўтографы. Ён выхапіў зброю і некалькі разоў стрэліў у спявачку, пасля чаго пакончыў з сабой.

У крытычным стане 22-х гадовая Грымі была дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла.

Грымі атрымала вядомасць дзякуючы запісам, якія выкладвала ў YouTube. Яна стала ўдзельніцай шостага сезона шоу «Голас», які выходзіў на тэлеканале NBC, дзе фінішавала трэцяй. Пасля гэтага яна запісвала ўласныя песні і выступала з канцэртамі ў розных гарадах ЗША.

Паліцыя пакуль не можа растлумачыць, як злачынца з двума пісталетамі змог бесперашкодна патрапіць на канцэрт і прайсці да спявачкі. Яго матывы пакуль не ўстаноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?