Паведамленне на нумар 101 паступіла 11 чэрвеня ў 17:42. Супрацоўнік кафэ «Неапаль» паведаміў пра падзенне афіцыянткі ў шахту грузавога ліфта ў будынку кавярні на вуліцы Бурдзейнага, 13.

Афіцыянтка 1987 года нараджэння заходзіла спінай у кабіну грузавога ліфта і цягнула вазок для сервіроўкі, каб трапіць у банкетную залу (дзверы ў ліфт адкрываюцца ўручную, не фіксуюцца). Яна не паглядзела, дзе знаходзіцца кабіна, і звалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 метраў.

Выцягнулі работніцу пажарныя з выкарыстаннем насілак. У няшчаснай пералом правага сцягна, правага пляча, пашкоджанні ад удараў рознай ступені цяжкасці, падазрэнне на пералом хрыбта. Жанчыну паклалі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?