GETTY

Адразу шэраг расійскіх СМІ, якія паведамілі аб тым, што англійскія фанаты правакавалі і абражалі расійскіх заўзятараў на стадыёне Марсэля, спаслаліся на твітар-акаўнт, які мае ўсе прыкметы фейка.

Гэта твітар нейкага манчэстарскага журналіста Саймана Раўнтры, які называе сябе футбольным аглядальнікам «агенцтва навін Forest Echo News».

На старонцы Раўнтры, якая цяпер заблакаваная, але даступная ў кэшы Google, паведамлялася, што англічане нібыта скандзіравалі абразы на адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэнісісткі Марыі Шарапавай.

«Рэплікі былі пачутыя, і расійскія фанаты пабілі англічан», — адзначаў ён.

Гэтую інфармацыю перадрукавалі РІА Навіны, RT на рускай мове, Газета.ру, Лента.ру, сайт тэлеканала Рен-ТВ і іншыя СМІ.

Калега Раўнтры па Forest Echo News журналіст Марцін Макінтайр распавёў у сацсетках яшчэ больш драматычную гісторыю, якую таксама падхапілі расійскія выданні.

«Рэакцыя расейскіх заўзятараў нядзіўная. Я бачыў, як два англійскія фанаты прыціснулі расіяніна, знялі штаны перад яго тварам, а пад канец подцёрліся расійскім сцягам», — гаворыцца на старонцы Марціна Макінтайра.

Аднак давяраць паведамленням Саймана Раўнтры і іншых карэспандэнтаў партала Forest Echo News не варта.

Сайт гэтага агенцтва навін, хоць і існуе, але не абнаўляецца; сярод спонсараў гэтага агенцтва называецца нейкая арабская фінансавая група, згадкі пра якую адсутнічаюць дзе-небудзь яшчэ.

Акаўнт агенцтва ў твітары (цяпер заблакаваны, але датупны ў кэшы) неаднаразова паведамляў выдуманыя навіны з свету футбола.

Нагадаем,

УЕФА распачаў справу супраць зборных Расіі і Англіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?